Комплексная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл уступае ў завяршальную стадыю

Комплексная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл уступае ў завяршальную стадыю

У рамках праверкі асобныя воінскія часці і падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання выконваюць вучэбна-баявыя задачы на Абуз-Лясноўскім і Даманаўскім палігонах.

З асобным механізаваным і танкавымі батальёнамі, артылерыйскімі падраздзяленнямі былi праведзены тактычныя вучэнні з баявой стральбой.

З падраздзяленнямі асобнага зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна былi праведзены стральбы з узбраення зенітнага ракетнага комплексу «Страла-10» і зенітнага гарматна-ракетнага комплексу «Тунгуска», а зенітным ракетным узводам механізаванага батальёна - з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу «Ігла».

У цяперашні час асабовы склад выконвае комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і пагрузцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі на чыгуначны транспарт. У далейшым воінскім часцям і падраздзяленням належыць здзейсніць марш камбінаваным спосабам у пункт пастаяннай дыслакацыі.

3 - 5 сакавіка пасля здачы матэрыяльных сродкаў і пастаноўкі тэхнікі на захоўванне адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды звальнення ваеннаабавязаных, прызваных з запасу.