У акадэміі авіяцыі – дзень адчыненых дзвярэй

У акадэміі авіяцыі – дзень адчыненых дзвярэй

18 лютага ваенны факультэт у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі праводзіць дзень адчыненых дзвярэй. ВНУ чакае гасцей – навучэнцаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Гасцям ваеннага факультэта не прыйдзецца сумаваць. Юнакі, іх бацькі і педагогі змогуць даведацца пра ўсё, што іх цікавіць аб падрыхтоўцы па ўнікальных ваенных спецыяльнасцях вышэйшаага і сярэдняга спецыяльнага ўзроўняў адукацыі. Яны азнаёмяцца з парадкам прыёму на ваенны факультэт у 2017 годзе, арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў акадэміі авіяцыі, яе матэрыяльна-тэхнічнай базай.

У час сустрэчы з камандаваннем і прафесарска-выкладчыцкім складам ваеннага факультэта наведвальнікі змогуць задаць свае пытанні, атрымаць кансультацыі. Таксама ў юнакоў будзе магчымасць пагутарыць з цяперашнімі курсантамі, бо для рабят вельмі важна меркаванне прадстаўнікоў аднаго з імі пакалення.

Пачатак мерапрыемства ў 10.00. Акадэмія авіяцыі чакае гасцей па адрасе: г. Мінск, вул. Убарэвіча, 77 (праезд ад станцыі метро «Аўтазаводская» аўтобусамі № 21, 16 да прыпынку «10-я бальніца»).

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне (8 017) 341-37-44.