Штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь

Штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь

Завяршаецца штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Для падвядзення вынікаў конкурсу прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў рэспубліканскім і рэгіянальным перыядычным друку, а таксама тэле-, радыёматэрыялы, якія выйшлі ў эфір з 1 лютага 2016 года.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, зарэгістраваных у Міністэрстве інфармацыі.

Конкурсныя матэрыялы неабходна прадставіць у Міністэрства абароны да 31 студзеня 2017 года на адрас: 220034 Ф-2 г. Мінск, вул. Камуністычная, 1, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы з пазнакай «Конкурс на лепшую публікацыю».

Тэлефоны для даведак: 8 (017) 297-15-36, 297-28-47, 297-12-88 (электронны адрас: press@mod.mil.by).

Больш падрабязна – тут.