Беларусь – Расія: транспартнае супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

Беларусь – Расія: транспартнае супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне Аб’яднанага савета транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь і чыгуначных войскаў Расійскай Федэрацыі.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік Міністра абароны па тыле – начальнік тылу Узброеных Сіл генерал-маёр Віталь Кірэеў, начальнік дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны генерал-маёр Сяргей Новікаў, начальнік галоўнага ўпраўлення чыгуначных войскаў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі генерал-лейтэнант Алег Касянкоў, а таксама прадстаўнікі Прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў горадзе Мінску і Беларускай чыгункі.

У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі сумеснай работы і двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных войскаў Расійскай Федэрацыі і транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе, пастаўлены задачы і зацверджаны план работы на наступны год.