- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У новым навучальным годзе ва Узброеных Сілах працягваецца практыка праверкі ўзроўню гатоўнасці і здольнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў выканаць задачы па прызначэнні.
У адпаведнасці з рашэннем начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь праводзіцца раптоўная праверка шэрагу падраздзяленняў са складу 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады.
7-8 снежня 2016 г. на 230-м агульнавайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі» і 174-м вучэбным палігоне ВПС і войскаў СПА «Даманаўскі» праводзяцца практычныя мерапрыемствы па выкананні задач ротнай тактычнай групай з задзейнічаннем авіяцыі ВПС і войскаў СПА. Завершыцца праверка правядзеннем этапу баявой стральбы.