Новыя назначэнні

Новыя назначэнні

Як паведаміла прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ігар Кароль вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл і назначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па баявым кіраванні.

Начальнікам 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл назначаны Канстанцін Чарнецкі.

Віктар Лісоўскі назначаны начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Начальнікам Мінскага сувораўскага вучылішча назначаны Аляксандр Навуменка.

Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 снежня.