- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь 1 снежня пачаўся новы навучальны год.
Традыцыйна ў гэты дзень у злучэннях і воінскіх часцях прайшлі ўрачыстыя пастраенні і мітынгі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. У бліжэйшыя дні будуць праведзеныя тактыка-страявыя заняткі па розных прадметах баявой падрыхтоўкі, асабовы склад вывучыць патрабаванні бяспекі пры правядзенні мерапрыемстваў паўсядзённай жыццядзейнасці войскаў.
Галоўнай задачай падрыхтоўкі Узброеных Сіл у новым 2016/2017 навучальным годзе стане ўдасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання да выканання задач па прызначэнні, засваенне форм прымянення і спосабаў дзеянняў войскаў (сіл) у складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Падрыхтоўка органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) будзе накіравана на ўдасканаленне прафесійных навыкаў службовых асоб у арганізацыі дзеянняў войскаў (сіл) і кіраванні імі ў ходзе выканання пастаўленых задач ва ўзаемадзеянні з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі.
Важным кампанентам падрыхтоўкі службовых асоб органаў ваеннага кіравання будзе ўдасканаленне навыкаў у кіраванні падначаленымі сіламі і сродкамі, у тым ліку з выкарыстаннем геаінфармацыйных сістэм, беспілотных авіяцыйных комплексаў, сродкаў аўтаматызацыі з мэтай павышэння зладжанасці і аператыўнасці ў ходзе кіравання злучэннямі, воінскімі часцямі і падраздзяленнямі пры вядзенні спецыяльных дзеянняў ва ўмовах рэзкіх змяненняў абстаноўкі, навучання самастойнаму і аўтаномнаму выкананню баявых задач у гарадскіх умовах, забеспячэнню раптоўнасці баявых дзеянняў ноччу.
Таксама будзе працягнута работа па далейшым удасканаленні ўзроўню асабістай падрыхтаванасці афіцэрскага складу, павышэнні зладжанасці штабоў усіх узроўняў і забеспячэнні пастаяннай гатоўнасці і здольнасці войскаў да выканання задач па прызначэнні.
Асноўны акцэнт пры адпрацоўцы пытанняў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі (вучэнняў, трэніровак, палявых выхадаў) будзе зроблены на падрыхтоўку ваеннаслужачых да самастойнага выканання задач, у тым ліку ў складзе малых тактычных падраздзяленняў, умеламу прымяненню на практыцы набытых ведаў, навыкаў і ўменняў у адпаведнасці з займаемай пасадай.
Баявая вучоба будзе насычана мерапрыемствамі, сярод якіх галоўным стане сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017», якое адбудзецца ў верасні месяцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.