Чарговая партыя найноўшых самалётаў Як-130 перададзена асабоваму складу в/ч 19764

Чарговая партыя найноўшых самалётаў Як-130 перададзена асабоваму складу в/ч 19764

23 лістапада на аэрадроме ў Лідзе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўручэнню асабоваму складу в/ч 19764 чатырох новых вучэбна-баявых самалётаў Як-130.

Ключы ад новай авіяцыйнай тэхнікі асабоваму складу ўручыў камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Алег Двігалеў.

З уключэннем у баявы склад авіяцыйнай базы другога звяна дадзенага тыпу авіяцыйнай тэхнікі завяршаецца прыняцце на ўзбраенне вучэбна-баявых самалётаў Як-130, пастаўленых у гэтую воінскую часць, згодна з Дагаворам паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і расійскім ААТ «Навукова-вытворчая карпарацыя «Іркут».

Прыняцце на ўзбраенне ВПС і войскаў СПА вучэбна-баявых самалётаў Як-130, распрацаваных ААТ «ДКБ ім. А.С. Якаўлева», праводзіцца ў рамках зацверджанай кіраўніком дзяржавы Канцэпцыі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2020 года.

Першыя самалёты цалкам новага для нашай дзяржавы тыпу авіяцыйнай тэхнікі паступілі на ўзбраенне лідскай авіябазы ў 2015 годзе. Як-130 з’яўляецца адзіным у свеце вучэбных самалётам з аэрадынамічнай кампаноўкай і лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі дагукавага палёту, аналагічнымі сучаснаму рэактыўнаму знішчальніку. Як-130 дазваляе ажыццяўляць падрыхтоўку лётчыкаў для эксплуатацыі перспектыўных самалётаў пятага пакалення.

Для асваення і эксплуатацыі самалётаў Як-130 у авіяцыйнай базе былі створаны ўсе неабходныя ўмовы, а асабовы склад нацэлены на добрасумленнае стаўленне да выканання пастаўленых задач па асваенні і эксплуатацыі гэтай тэхнікі, іх якасць ужо ацанілі лётчыкі ў ходзе выканання розных задач, у тым ліку і на палігонах.

Экіпажы самалётаў Як-130 да цяперашняга часу паспяхова адпрацавалі прымяненне амаль усіх відаў штатнага ўзбраення – авіяцыйных бомбаў, некіруемых авіяцыйных ракет розных калібраў. У жніўні 2015 года ўпершыню ў гісторыі нашай авіяцыі было адпрацавана прымяненне высокадакладнай зброі – авіяцыйных бомбаў Каб-500Кр, якія карэктуюцца. Гэта зброя адрозніваецца высокай дакладнасцю і эфектыўнасцю, патрабуе высокага ўзроўню падрыхтоўкі лётнага складу. У 2016 годзе ўпершыню ў гісторыі вучэбна-баявога самалёта Як-130 ажыццёўлена пасадка на аэрадромны ўчастак дарогі ў цёмны час сутак.

Прыняцце на ўзбраенне дадзенага тыпу самалётаў дазволіць у 2016/2017 навучальным годзе, аб’яўленым ва Узброеных Сілах Годам якасці, вывесці падрыхтоўку лётнага складу на якасна новы ўзровень.