Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

12 лістапада 2016 года ўстанова адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй з навучэнцамі сувораўскага і кадэцкіх вучылішч.

Наведвальнікі змогуць сустрэцца з кіруючым складам акадэміі, азнаёміцца з жыццём і побытам курсантаў і вучэбна-матэрыяльнай базай факультэтаў, паглядзець дэманстрацыйныя фільмы пра факультэты ваеннай ВНУ і азнаёміцца з умовамі паступлення і навучання ў Ваеннай акадэміі.

Акрамя таго, у праграме Дня адчыненых дзвярэй – паказальны практычны занятак з элементамі баявой падрыхтоўкі з удзелам курсантаў факультэта ваеннай разведкі, дэманстрацыя ўзораў формы адзення, рыштунку дэсантніка, стралковай зброі, азнаямленне з жыццём і побытам курсантаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы факультэтаў і паказ ваеннай тэхнікі і ўзбраення.

Усе жадаючыя азнаёмяцца з умовамі паступлення і навучання ў вышэйшай ваеннай навучальнай установе краіны.

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 220 (праезд аўтобусамі № 15, 99, 271 і 343 ад станцыі метро «Уручча» да прыпынку «Ваенная акадэмія»).