- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У перыяд з 2 па 14 лістапада ў Рэспубліцы Сербія праходзіць сумеснае расійска-беларуска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства – 2016».
Ад беларускага боку ў мерапрыемстве прымае ўдзел міратворчая рота 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
Удзел ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый у дадзеным вучэнні дазволіць выпрацаваць адзіную методыку сумеснай падрыхтоўкі і правядзення тактычных вучэнняў, вызначыць найбольш эфектыўныя і мэтазгодныя метады працы ў ходзе вырашэння задач па прызначэнні, а таксама абмяняцца вопытам паміж ваеннаслужачымi трох краін.
Мерапрыемства пройдзе з практычным дэсантаваннем і баявой стральбой.