- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
5 кастрычніка ў г. Брэст для ўдзелу ў сумесным двухбаковым батальённым тактычным вучэнні прыбылі падраздзяленні 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
Ад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у дадзеным мерапрыемстве прымуць удзел падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, разлік беспілотнага авіяцыйнага комплексу цэнтра падрыхтоўкі і прымянення БАК, авіяцыйная тэхніка 50-й змешанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА.
Вучэнне пройдзе ў тры этапы пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Актыўная фаза вучэння адбудзецца з 18 па 20 кастрычніка на палігоне «Брэсцкі». У ходзе мерапрыемства беларускія і расійскія дэсантнікі адпрацуюць пытанні вядзення контрдыверсійных дзеянняў.
У практычных дзеяннях будзе задзейнічана больш за 500 ваеннаслужачых, звыш 50 адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі, самалёт Іл-76, верталёты Мі-8 і Мі-24.
Правядзенне дадзенага вучэння дазволіць ажыццявіць абмен вопытам паміж ваеннаслужачымі ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама ўстанавіць адзіныя погляды на методыку падрыхтоўкі і правядзення сумесных тактычных вучэнняў.
Сумесныя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі з удзелам падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і паветрана-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі сталі ўжо традыцыйнымі і праводзяцца штогод на ваенных палігонах дзвюх дзяржаў.
Акрамя ўдзелу ў мерапрыемствах баявой падрыхтоўкі, расійскія ваеннаслужачыя азнаёмяцца з гісторыка-культурнай спадчынай, звычаямі і традыцыямі Беларусі.