Ваенным дыпламатам аб мэтах і задачах вучэння

Ваенным дыпламатам аб мэтах і задачах вучэння

Сёння прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, былі праінфармаваныя пра задуму камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл, якое праходзіць у цяперашні час ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў паведаміў ваенным дыпламатам аб мэтах і задачах вучэння, а таксама сілах і сродках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якiя прыцягваюцца.