- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Ва Узброеных Сілах Беларусі прынята на ўзбраенне і паступіла ў адно з радыётэхнічных падраздзяленняў ВПС і войскаў СПА трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя сярэдніх і вялікіх вышынь «Праціўнік».
Рухомая радыёлакацыйная станцыя прызначана для выяўлення, вызначэння каардынатаў і суправаджэння самалётаў стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, авіяцыйных ракет, балістычных цэлей, малапамерных маласкорасных лятальных апаратаў ва ўмовах інтэнсіўнага дзеяння перашкод, а таксама выдачы радыёлакацыйнай інфармацыі на комплексы сродкаў аўтаматызацыі камандных пунктаў.
Прыняцце на ўзбраенне радыёлакацыйнай станцыі далёкага выяўлення дазволіць значна павялічыць баявыя магчымасці радыётэхнічных войскаў. З’явіцца магчымасць выяўляць і суправаджаць балістычныя цэлі, павялічыць далёкасць выяўлення паветраных цэлей, павысіць мабільнасць аўтаматызаванай групоўкі, а таксама за кошт прымянення сучасных тэхналогій скараціць выдаткі на эксплуатацыю РЛС.
Мабільная трохкаардынатная станцыя вызначаецца высокай ступенню аўтаматызацыі баявой працы, высокай адрознівальнай здольнасцю. Не патрабуе настроек і рэгуліровак ў працэсе работы, мае аўтаматызаваную сістэму кантролю і пошуку няспраўнасцяў.
Малая колькасць транспартных адзінак і аўтаматызаваная сістэма падняцця антэны дазваляюць ажыццяўляць хуткае разгортванне (згортванне) станцыі на непадрыхтаванай пазіцыі за час крыху больш за 30 мінут.
У РЛС створаны камфортныя ўмовы работы аператара за кошт прымянення эфектыўнай сістэмы жыццезабеспячэння з кандыцыяніраваннем паветра, паніжаным узроўнем шумоў і электрамагнітных выпраменьванняў на працоўных месцах аператараў, сістэм імітацыі і трэнажа.
Па сукупнасці параметраў (зона выяўлення, дакладнасць вымярэння каардынатаў, памехаабароненасць, мабільнасць, кошт) РЛС «Праціўнік» значна пераўзыходзіць іншыя аналагічныя станцыі.