Спаборнічаюць камандзіры

Спаборнічаюць камандзіры

9 па 12 жніўня на 227-м агульнавайсковым палігоне пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл праводзяцца спаборніцтвы на лепшага камандзіра механізаванага (танкавага) батальёна і лепшага камандзіра мотастралковай (танкавай) роты па палявой вывучцы.

Галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца павышэнне ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі камандзіраў батальёнаў і рот асобных механізаваных брыгад аператыўных камандаванняў, аператыўна-мабілізацыйных аддзяленняў, а таксама ўдасканаленне іх палявой вывучкі.

У ходзе спаборніцтваў будзе правераны ўзровень тэарэтычных ведаў, практычных навыкаў і ўменняў камандзіраў батальёнаў, рот па тактычнай, агнявой, тэхнічнай і фізічнай падрыхтоўцы, ваджэнні баявых машын.