- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў прыбыў у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) з афіцыйным візітам.
13, 14 ліпеня кіраўнік ваеннага ведамства Беларусі правядзе сустрэчы і перагаворы з першым намеснікам Прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі, Міністрам абароннай прамысловасці і першым намеснікам Міністра абароны – начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Азербайджанскай Рэспублікі, падчас якіх плануецца абмеркаванне пытанняў развіцця беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.
Праграмай візіту прадугледжана наведванне цэнтраў марскога спецназа і падрыхтоўкі вадалазаў, ваеннай акадэміі Узброеных Сіл Азербайджанскай Рэспублікі, а таксама прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу.
Акрамя таго, плануецца наведванне дэлегацыяй Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Алеі ганаровага пахавання, мемарыяльнага комплексу «Алея Шахідаў» і Цэнтра Гейдара Аліева.