Праверка на трываласць

Праверка на трываласць

З 20 па 22 мая на базе 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл праходзіць ваенна-спартыўная патрыятычная гульня «Супрацьстаянне».

Дадзены праект праводзіцца ў мэтах фарміравання станоўчай матывацыі грамадзян да ваеннай службы і прапаганды сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. Правядзенне падобных спартыўна-патрыятычных мерапрыемстваў з’яўляецца адным з напрамкаў кансалідацыі нашага грамадства.

Удзельнікі спаборніцтваў будуць супрацьстаяць не толькі апанентам з іншых каманд, але і самім сабе, знаходзячыся на мяжы сваіх магчымасцяў. За званне лепшай спаборнічаюць 6 каманд, каля 120 удзельнікаў.

Праверыць свае сілы ўдзельнікам гульні трэба будзе ў спаборніцтвах па кіданні нажоў, стральбе са стралковай зброі, па пераадоленні паласы разведчыка, а таксама спартыўных спаборніцтвах (армрэстлінг, перацягванне каната). Самыя складаныя выпрабаванні ўдзельнікаў мерапрыемства чакаюць ноччу, пасля пад’ёму па трывозе.

Сярод арганізатараў праекта – Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».