У рамках кантролю над узбраеннямі

У рамках кантролю над узбраеннямі

У перыяд з 4 па 7 мая ў рамках Дагавора па адкрытым небе плануецца правядзенне назіральнага палёту місіі Румыніі і ЗША над тэрыторыяй групы дзяржаў-удзельніц Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на самалёце назірання Ан-30.

Мэтай правядзення назіральнага палёту з’яўляецца ажыццяўленне кантролю ваеннай дзейнасці на тэрыторыях дзяржаў.

***

У адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ з 4 па 6 мая 2016 года Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Каралеўства Нарвегія, якая правядзе інспекцыю адной з воінскіх часцей (па выбары інспектараў), якая з’яўляецца аб’ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ.

Мэта інспекцыі – праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб’екце кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца ДЗУСЕ, іх паведамленай колькасці.

Акрамя пяці нарвежскіх ваенных інспектараў у правядзенні мерапрыемства прымуць удзел ваенныя спецыялісты з Германіі, Нідэрландаў, Злучанага Каралеўства і ЗША.