- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння ў беларускім ваенным ведамстве адбылася сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова з Міністрам абароны Рэспублікі Інданезія генералам Рыямізардам Рыякуду.
Сустрэча з інданезійскай дэлегацыяй падобнага ўзроўню ў рамках Міністэрства абароны праводзіцца ўпершыню.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах, адзначылі наяўнасць значнага патэнцыялу паміж нашымі дзяржавамі ў названых сферах, а таксама выказалі ўпэўненасць, што дадзеная сустрэча будзе спрыяць значнай актывізацыі беларуска-інданезійскага ўзаемадзеяння.