Міністр абароны сустрэўся з удзельнікамі ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС

Міністр абароны сустрэўся з удзельнікамі ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС

26 красавіка 2016 года па ўсёй Беларусі пройдуць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў адной з найстрашэнных тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва прымалі ваеннаслужачыя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якія праявілі пры гэтым асабістую мужнасць, стойкасць і вельмі высокі прафесіяналізм.

25 красавіка ў Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча кіраўніка ваеннага ведамства генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова з ліквідатарамі катастрофы з ліку афіцэраў у запасе і адстаўцы, у тым ліку актывістаў Беларускага саюза афіцэраў.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў выказаў удзячнасць усім ветэранам-ліквідатарам за адвагу і мужнасць, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што памяць аб подзвігу ўсіх, хто стаў на шляху атамнай стыхіі, будзе жыць вечна ў сэрцах грамадзян нашай краіны.

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць воінаў, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і пайшлі з жыцця.