Беларускія ваеннаслужачыя адправіліся да месца правядзення сумеснага вучэння «Пошук-2016»

Беларускія ваеннаслужачыя адправіліся да месца правядзення сумеснага вучэння «Пошук-2016»

17 красавіка беларускія ваеннаслужачыя адправіліся да месца правядзення сумеснага вучэння «Пошук-2016» з сіламі і сродкамі разведкі ўзброеных сіл дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Мерапрыемства пройдзе ў два этапы з 18 па 22 красавіка на вучэбным палігоне «Магоб» на тэрыторыі Рэспублікі Таджыкістан.

У ходзе вучэння ставяцца мэты праверыць здольнасць органаў кіравання разведкай у арганізацыі разведкі і практычным кіраванні падначаленымі сіламі і сродкамі, а таксама ацаніць узровень падрыхтоўкі разведвальных органаў ва ўмовах выканання вучэбна-баявых задач у розных умовах.

Акрамя таго, будуць даследаваны магчымасці інфармацыйна-аналітычных і разведвальных органаў у выкананні ўскладзеных задач у Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі.

Ад Узброеных Сіл Беларусі ў вучэнні прымуць удзел каля 40 ваеннаслужачых ад органаў радыёэлектроннай, вайсковай і спецыяльнай разведкі.