- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
28 сакавіка 2016 года ў горадзе Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел дэлегацыі ваенных ведамстваў Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Таджыкістан.
У адпаведнасці з парадкам пасяджэння было разгледжана адзінаццаць пытанняў, у рамках якіх абмеркаваны перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння ў рамках СНД.
Прынятыя ў ходзе пасяджэння рашэнні будуць садзейнічаць удасканаленню сістэмы шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў фармаце СНД і развіццю ўзаемавыгаднага партнёрскага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы на аснове ўліку агульных, рэгіянальных і нацыянальных інтарэсаў.
Улічваючы важнасць і актуальнасць развіцця інтэграцыйных працэсаў у ваеннай сферы, асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням практычнай рэалізацыі зацверджаных планаў і рашэнняў, а таксама рэалізацыі палажэнняў, замацаваных у Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД да 2020 года.
Шматбаковае ваеннае супрацоўніцтва з’яўляецца адной з найважнейшых асноў існавання і далейшага ўдасканалення СНД, умацавання бяспекі Садружнасці.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі і вынеслі на разгляд чарговага пасяджэння Савета міністраў абароны дзяржаў – удзельніц СНД праект Рашэння аб сумесных мерапрыемствах узброеных сіл дзяржаў – удзельніц СНД у 2017 годзе.
СНД як міжнародная арганізацыя ў цэлым, за кароткі гістарычны перыяд прайшла складаны шлях станаўлення, аптымальных формаў супрацоўніцтва і міждзяржаўных адносін, і зацвердзіла сябе ў якасці інтэграцыйнага аб’яднання, якое заклікана забяспечваць развіццё ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі – удзельнікамі, у тым ліку і ваеннай сферы.
Пасяджэнне Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў – удзельніц СНД прайшло ў канструктыўнай і дзелавой абстаноўцы.