- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Напярэдадні Дня жанчын ва Узброеных Сілах у рамках правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму вясноваму святу для членаў Беларускай арганізацыі салдацкіх маці, Асацыяцыі сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане «Памяць і абавязак», фонду сацыяльнай абароны ўдоў і дзяцей ваеннаслужачых, якія загінулі ў лакальных узброеных канфліктах «Абавязак» у дзяржаўнай установе «Драматычны тэатр беларускай арміі» адбылося святочнае віншаванне і канцэрт.
Перад жанчынамі выступілі артысты калектываў Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Драматычнага тэатра беларускай арміі, а таксама дзіцячай музычнай студыі «Зорачка».