- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У першыя дні вясны ў Рэспубліцы Беларусь з асаблівай цеплынёй і сардэчнасцю адзначаецца светлае і пяшчотнае вясновае свята, які сімвалізуе сабой вялікую павагу, любоў і трапятлівае стаўленне да жанчыны.
У нашай краіне няма сферы дзейнасці, дзе б жанчыны не ігралі важнай ролі. Добрасумленна служаць яны Радзіме і ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, уносяць значны ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы.
Па традыцыі напярэдадні Дня жанчын ва ўсіх воінскіх калектывах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму жаночаму святу.
Пераважная большасць афіцэраў-жанчын праходзяць службу на пасадах ваенных урачоў, псіхолагаў, перакладчыкаў, юрыстаў. Але іх службовая дзейнасць не абмяжоўваецца толькі гэтымі спецыяльнасцямі. Пералік ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў афіцэрскага складу Узброеных Сіл, які дзейнічае ў цяперашні час, прадугледжвае магчымасць праходжання жанчынамі воінскай службы на пасадах каманднага, інжынернага, тэхнічнага, ваенна-гуманітарнага, ідэалагічнага, педагагічнага і медыцынскага профіляў.
Па стане на люты 2016 года ў беларускай арміі служаць больш за 4000 жанчын. Прычым звыш 500 з іх носяць афіцэрскія пагоны, больш за 1000 – з’яўляюцца прапаршчыкамі і больш за 2400 – праходзяць службу па кантракце на пасадах салдат і сяржантаў.
Сёння ў жанчын ёсць рэальная магчымасць стаць афіцэрам. Галоўнае, каб узрост прэтэндэнтак не перавышаў 35 гадоў, а вышэйшая адукацыя была роднасная армейскай спецыяльнасці. Дарэчы, больш за 80 працэнтаў афіцэраў-жанчын, якія сёння знаходзяцца на воінскай службе, сталі афіцэрамі менавіта такім спосабам.
Самай шматлікай у арміі па-ранейшаму застаецца катэгорыя жанчын, якія праходзяць службу на пасадах салдат і сяржантаў. Іх прыём ажыццяўляецца ў добраахвотным парадку на кантрактнай аснове. Пры адборы кандыдатаў камісіямі прад’яўляюцца высокія патрабаванні не толькі да стану здароўя, але і да маральна-дзелавых і псіхалагічных якасцяў будучых салдат і сяржантаў.
У працэсе праходжання службы жанчыны карыстаюцца тымі ж правамі, што і мужчыны і нароўні з імі выконваюць службовыя абавязкі.