Візіт дэлегацыі Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Візіт дэлегацыі Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

11 і 12 лютага 2016 г. праходзіць візіт дэлегацыі Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на чале з начальнікам Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнікам Анатолем Сідаравым у Рэспубліку Беларусь.

Сёння з кіраўніком дэлегацыі сустрэўся начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ўзброеных сіл дзяржаў – членаў Арганізацыі ў 2016 годзе, удасканалення дзейнасці Аб’яднанага Штаба АДКБ, а таксама падрыхтоўкі да маючых адбыцца пасяджэнняў Ваеннага камітэта і Савета міністраў Абароны АДКБ.

У рамках візіту 12 лютага дэлегацыя наведае 103-ю гвардзейскую асобную брыгаду сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, якая ўваходзіць у склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ, дзе азнаёміцца з ходам правядзення заняткаў па баявой падрыхтоўцы ваеннаслужачых брыгады.