Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь забяспечана няўхільнасць пакарання правапарушальнікаў

Двое ваеннаслужачых адной з воінскіх часцей Брэсцкага гарнізона пасля атрымання спагнанняў за дапушчаныя імі парушэнні воінскай дысцыпліны самавольна пакінулі воінскую часць і ў далейшым былі затрыманы.

Па дадзеным факце камандзірам воінскай часці неадкладна была назначана праверка, якая праводзілася з 4 лютага 2016 года.

Па выніках праверкі камандзірам узбуджана крымінальная справа па артыкуле 443 «Парушэнне статутных правіл узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі» у дачыненні да іх таварыша па службе, які таксама праходзіць тэрміновую ваенную службу і які дапусціў супрацьпраўныя дзеянні.

Бескампрамісны падыход да правапарушальнікаў і няўхільнасць пакарання непасрэдных віноўнікаў супрацьпраўных дзеянняў – важнейшы прынцып умацавання і падтрымання правапарадку ў беларускай арміі.