- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі ракетных войскаў і артылерыі ў навучальным годзе з 3 па 5 лютага на Беларускім Палессі пад кіраўніцтвам начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл – начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл праводзіцца камандна-штабное вучэнне з ракетнымі войскамі і артылерыяй Узброеных Сіл.
Асаблівасцю вучэнняў з’яўляецца значны прасторавы размах іх правядзення, а таксама сумеснае ўжыванне разнастайных сіл і сродкаў у адзіным плане.
Геаграфія маючых адбыцца вучэнняў уключае адміністрацыйныя тэрыторыі некалькіх раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей.
Да ўдзелу ў вучэннях прыцягваюцца воінскія часці і падраздзяленні комплексаў тактычных ракет «Кропка-У», рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Смерч», «Ураган» і «Бялград», артылерыйскія дывізіёны, узброеныя дальнабойнымі гаўбіцамі «МСТА-Б». Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана да 270 адз. тэхнікі і звыш 800 чалавек асабовага складу.
Для воінскіх часцей, якія задзейнічаны ў вучэнні, яно з’яўляецца завяршальным этапам іх палявых выхадаў, падчас якіх воіны-ракетчыкі і артылерысты правялі планавыя заняткі па баявой падрыхтоўцы, завяршылі зладжванне і падрыхтоўку да выканання задач.
У цяперашні час усе воінскія часці змянілі звыклыя ім палігоны і занялі зыходныя раёны па вучэнні. Для ўдзелу ў вучэнні воінскія часці здзейснілі шматкіламетровыя маршы і перамяшчэнне камбінаваным спосабам.