- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
27 лютага 2016 года ў 10 гадзіне на ваенна-медыцынскім факультэце ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.
Запрашаем прыняць удзел навучэнцаў сярэдніх школ, ліцэяў, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Плануецца сустрэча з кіруючым складам факультэта, знаёмства з умовамі навучання на факультэце, наведванне анатамічнага музея, давядзенне парадку прыёму на ваенна-медыцынскі факультэт у 2016 годзе.
Дзень адчыненых дзвярэй будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 83, аўдыторыя № 6.
Праезд ад станцыі метро «Пятроўшчына».
Тэлефон для даведак: 292-64-92.