Ва Узброеных Сілах пачалася комплексная праверка войскаў

Ва Узброеных Сілах пачалася комплексная праверка войскаў

З 11 студзеня 2016 года ў адпаведнасці з рашэннем Міністра абароны Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплексная праверка гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл выканаць задачы па прызначэнні.

Агульнае кіраўніцтва мерапрыемствамі ўскладзена на начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Некаторыя воінскія часці і падраздзяленні ўжо атрымалі распараджэнні аб прывядзенні ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці.

У прыватнасці, вызначаны задачы па фарміраванні і падрыхтоўцы да выканання задач па прызначэнні ва ўстаноўленыя тэрміны асобнай роты запраўкі гаручага са складу воінскіх часцей цэнтральнага падпарадкавання і асобнага рамонтна-аднаўленчага батальёна са складу войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. 13 студзеня аддадзена адпаведнае распараджэнне на даўкамплектаванню і прывядзенне ў баявую гатоўнасць аднаго з дывізіёнаў 740-й зенітнай ракетнай брыгады ВПС і войскаў СПА.

У рамках праверкі ажыццяўляецца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў горада Мінска, Мінскай і Гомельскай абласцей, камплектаванне ваеннай і спецыяльнай тэхнікай за кошт зняцця транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні і атрымліваюцца з дзяржаўных органаў і арганізацый, атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз захоўвання.

Асаблівасцю праверкі будзе яе комплекснасць. Плануецца ацаніць гатоўнасць і здольнасць выканаць задачы па прызначэнні як баявых воінскіх часцей і падраздзяленняў, так і ўсіх падсістэм забеспячэння, уключаючы тылавое і тэхнічнае забеспячэнне.

Аб’ектыўна асаблівасці накладваюць і ўмовы надвор’я, у якіх трэба будзе выконваць задачы. Асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваны на поўным і своечасовым усебаковым забеспячэнні воінскіх часцей і падраздзяленняў як у пунктах пастаяннай дыслакацыі, так і ў раёнах выканання вучэбна-баявых задач.

Асаблівая ўвага кіраўніцтвам праверкі звяртаецца на выключэнне выпадкаў пераахаладжэння асабовага складу і забеспячэнне правяраемых войскаў зімовым палівам.

Завершыцца праверка правядзеннем кантрольных заняткаў і вучэнняў тактычнага ўзроўню, у тым ліку з выкананнем баявых стрэльбаў на палігонах.