- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праводзіцца ў нашай краіне, ва Ўзброеных Сілах арганізавана наведванне ваеннаслужачымі замацаваных за аб'яднаннямі, злучэннямі, вайсковымі часцямі і арганізацыямі Ўзброеных Сіл дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзіцячых бальніц, апякунскіх і прыёмных сем'яў.
Ваеннаслужачыя не толькі віншуюць дзецей з святамі, дораць цацкі і прысмакі, але і аказваюць садзейнічанне ў вырашэнні надзённых праблем.
Так, у гэтым годзе прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь наведаюць Уздзенскую дзяржаўную санаторную школу-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй, дзіцячы дом №2 г. Мінска, сацыяльна-педагагічны цэнтр Першамайскага раёна г.Мінска.
Акрамя таго, дапамога будзе аказана размешчанаму ў Мінску псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў №2, а таксама Дому-інтэрнату для пенсіянераў і інвалідаў, 2-й гарадской клінічнай бальніцы.
Акрамя традыцыйных падарункаў, прадстаўнікі ваеннай ВНУ прывязуць у гэтыя ўстановы інтэрактыўныя цацкі, шахматы, відэаапаратуру, кампутарную і бытавую тэхніку, велатрэнажор і трэнажор для скандынаўскай хады, інвентар для агульнафізічных практыкаванняў.