У рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

У рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў па міжнароднаму ваеннаму супрацоўніцтву ў перыяд з 3 па 4 снежня 2015 года ў г. Мінску праводзіліся кансультацыі прадстаўнікоў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства абароны Літоўскай Рэспублікі па актуальных пытаннях ваенна-палітычнага становішча і планаванні ваеннага супрацоўніцтва.

У ходзе кансультацый бакі падпісалі План мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Літоўскай Рэспублікі на 2016 год.