Пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі

Пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі

23 кастрычніка 2012 года ў Маскве адбылося чарговае пасяджэнне сумеснай Калегіі ваенных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У ходзе калегіі быў разгледжаны ход рэалізацыі Плана сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны дзвюх краін па забеспячэнню ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2010-2012 гады.
Удзельнікі калегіі абмеркавалі вынікі рэалізацыі праграмы па ўдасканаленню аб'ектаў ваеннай інфраструктуры ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групiроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама вызначылі асноўныя напрамкі работы ваенных ведамстваў дзвюх краін на наступны год.
Адным з асноўных пунктаў парадку дня пасяджэння калегіі стала зацвярджэнне задумы сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Захад-2013".
Праца па падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства пачалася практычна адразу пасля правядзення сумеснага расійска-беларускага вучэння "Шчыт Саюза-2011", калі было прынята рашэнне аб правядзенні сумеснага расійска-беларускага вучэння ў 2013 годзе.
Пры яго распрацоўцы ўлічваліся найноўшыя падыходы да ўжывання войскаў, асаблівасці і характар апошніх ваенных канфліктаў.
Практычныя дзеянні войскаў (сіл) у ходзе вучэння плануецца адпрацоўваць на палігонах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Для адпрацоўкі сумесных дзеянняў узброеных сіл будуць задзейнічаны беларускія палігоны.
Закладзеныя ў задуму ідэі забяспечаць адпрацоўку шырокага спектру пытанняў бяспекі Саюзнай дзяржавы.
У ходзе пасяджэння калегіі былі абмеркаваны вынікі рэалізацыі Плана сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па забеспячэнню ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2010 - 2012 гады, вызначаны перспектывы на чарговы перыяд.
Рэалізацыя мерапрыемстваў Плана дазволіла зрабіць чарговы крок у вырашэнні праблем прымянення рэгіянальнай групiроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, шматпланавай падрыхтоўцы ўзброеных сіл дзвюх дзяржаў па ўсім спектры аператыўных задач, падтрыманнi неабходнага ўзроўню аператыўнай сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання і войскаў.
Было адзначана, што ў адпаведнасці з планам праведзена больш за 70 сумесных мерапрыемстваў рознай накіраванасці. Падпісаны і ўступілі ў сілу пагадненнi: па стварэнню аб'яднанай сістэмы сувязі; аб узаемадзеянні ў галіне радыёэлектроннай барацьбы; аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў паветранай прасторы і стварэннi Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА.
У мэтах удасканалення забеспячэння ваеннай бяспекі саюзнай дзяржавы здзейснена планаванне прымянення рэгіянальнай групiроўкі войскаў. Пры гэтым асноўная ўвага нададзена падрыхтоўцы органаў ваеннага кіравання і войскаў, падтрыманню неабходнага ўзроўню аператыўнай сумяшчальнасці.
У ходзе пасяджэння сумеснай Калегіі бакі абмяняліся меркаваннямі і прынялі рашэнні па іншых не менш важных пытаннях, накіраваных на якасную падрыхтоўку ўзброеных сіл, забеспячэнне рэгіянальнай групiроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, абмеркавалі вынікі выканання праграмы Саюзнай дзяржавы па ўдасканаленню аб'ектаў ваеннай інфраструктуры, запланаваных да выкарыстання ў інтарэсах забеспячэння РГВ (С).
Рэалізацыя гэтай Праграмы дазволіла выканаць значны аб'ём работ па паляпшэнню аб'ектаў ваеннай інфраструктуры; паляпшэнню тэхнічных характарыстык артылерыйскіх арсеналаў, баз і складоў тылу па размяшчэнню, захоўванню, прыёму і выдачы запасаў узбраення, боепрыпасаў і матэрыяльных сродкаў.
Удзельнікі калегіі таксама заслухалі інфармацыю па шэрагу іншых пытанняў, вызначылі асноўныя напрамкі работы сумеснай Калегіі на наступны год.
Па ўсіх разгледзеных калегіяй пытаннях прыняты ўзгодненыя рашэнні.
Выступаючы перад прадстаўнікамі СМІ, кіраўнікі ваенных ведамстваў адзначылі высокую ступень супрацоўніцтва і ўзровень узаемадзеяння паміж ваеннымі ведамствамі дзвюх краін, гатоўнасць сумеснымі намаганнямі забяспечыць ваенную бяспеку ў рэгіёне.