- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У суботу, 21 лістапада 2015 года, на ваенна-транспартным факультэце ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.
Наведвальнікі будуць мець магчымасць сустрэцца з камандаваннем факультэта, начальнікамі кафедраў, выкладчыцкім складам, а таксама азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай і парадкам прыёму на ваенна-транспартны факультэт у 2016 годзе.
Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, каледжаў, ліцэяў, кадэцкіх вучылішч, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Пачатак мерапрыемстваў у 10.00.
Чакаем Вас па адрасе: г. Гомель, вул. Кірава 34, ваенна-транспартны факультэт, аўдыторыя № 170.
Кантактны тэлефон: (8 0232) 77-46-78; 77-55-96.