Уражанні – толькі добрыя!

Уражанні – толькі добрыя!

Сёння ў адной з лепшых частак ВПС і войскаў СПА – 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе прайшоў семінар з кіраўнікамі рэспубліканскіх СМІ.

У рамках мерапрыемства прадстаўнікі айчыннай прэсы азнаёміліся з узорамі тэхнікі і ўзбраення ваеннай авіяцыі, зенітных ракетных, радыётэхнічных войскаў. Госці змаглі пераканацца ў высокіх магчымасцях беларускай ваеннай тэхнікі. Ім далі магчымасць пастраляць з зенітнай устаноўкі ЗУ-23 халастымі патронамі, а таксама пакіраваць верталётам Мі-8 (праўда, на спецыялізаваным трэнажоры).

Па словах шматлікіх кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ, семінар пакінуў у іх станоўчыя ўражанні, замацаваў упэўненасць у тым, што армія Беларусі з’яўляецца надзейным гарантам бяспекі краіны.

У завяршэнне семінара перад журналістамі выступіў Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.