Працягваецца сумеснае вучэнне «Непарушнае братэрства-2015»

Працягваецца сумеснае вучэнне «Непарушнае братэрства-2015»

2 кастрычніка на палігоне «Баграмян» (Армавірская вобл.) Рэспублікі Арменія завяршыўся другі этап вучэння з міратворчымі сіламі дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) «Непарушнае братэрства-2015», у ходзе якога былі адпрацаваны пытанні арганізацыі і планавання аперацыі па падтрыманні міру.

Сёння на заключным трэцім этапе, які пройдзе на працягу двух дзён, кіраўніцтва вучэннем будзе ажыццяўляць кантроль дзеянняў пры суправаджэнні і размеркаванні гуманітарнага грузу, а таксама блакіраванні раёна і аглядзе населенага пункта.

Аб’яднанае камандаванне Калектыўных міратворчых сіл (КМС) АДКБ пачне ажыццяўляць кіраванне падраздзяленнямі КМС АДКБ, а міратворчыя падраздзяленні пачнуць выконваць задачы па падтрыманні міру ў зоне адказнасці.

Аб’яднаны прэс-цэнтр вучэння «Непарушнае братэрства-2015»