13 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень танкістаў

13 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень танкістаў

Прафесійнае свята воінаў-танкістаў устаноўлена ў 1946 годзе ў азнаменаванне значнасці бранятанкавых і механізаваных войскаў, іх выдатных заслуг у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ўкладу танкабудаўнікоў у аснашчэнне Узброеных Сіл бранятанкавай тэхнікай.

Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга, па сутнасці танкавая акруга, якая з’яўлялася другім стратэгічным эшалонам, унесла значны ўклад у забеспячэнне бяспекі дзяржавы на заходнім напрамку.

Менавіта Беларуская ваенная акруга з’яўлялася найважнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання ў другой палове ХХ стагоддзя.

Гісторыя танкавых войскаў налічвае больш за 90 гадоў. Яе самыя яркія старонкі напісаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Танкавыя войскі згулялі значную ролю ў разгроме груповак праціўніка і дасягненні пастаўленых мэтаў ва ўсіх асноўных франтавых і стратэгічных аперацыях.

Асабліва вялікая іх роля ў Сталінградскай і Курскай бітвах, Яска-Кішынёўскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Манчжурскай аперацыях, і, вядома, у стратэгічнай наступальнай аперацыі па вызваленні Беларусі «Баграціён».

Сярод герояў-танкістаў нямала беларусаў: намеснік камандзіра 6-га гвардзейскага танкавага корпуса Іван Ігнатавіч Якубоўскі, двойчы Герой Савецкага Саюза, пасля маршал Савецкага Саюза.

Менавіта 6-ы гвардзейскі танкавы корпус разбурыў міф пра нібыта непаражальнасць «каралеўскіх тыграў». Воіны корпуса на Сандамірскім плацдарме першымі ўступілі ў адзінаборства з новымі нямецкімі цяжкімі танкамі і выйшлі пераможцамі. Першых тры «каралеўскіх тыгра» знішчыў экіпаж Т-34 пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Аляксандра Пятровіча Оськіна. Нельга забыць подзвіг легендарнага танкіста Зіновія Рыгоравіча Калабанава. Рота з пяці танкаў КВ-1 пад яго камандаваннем толькі ў адным баі ў жніўні 1941 года пад Ленінградам знішчыла 43 нямецкіх танка. А сам Зіновій Калабанаў у гэтым баі камандаваў экіпажам танка, у якім служыў беларус Андрэй Міхайлавіч Усаў, які асабіста знішчыў 22 танка праціўніка.

Беларускі народ па праве ганарыцца сваімі слаўнымі сынамі, памятаючы іх бяспрыкладныя подзвігі.

У СССР у досыць складаным, крытычным 1942 годзе было выпушчана каля 25 тысяч танкаў, у Германіі – менш за 5,5 тысяч.

Удасканальвалася тэхналогія вытворчасці – менавіта ў СССР наладзілі аўтаматычную зварку танкавай брані, што павысіла прадукцыйнасць працы ў 5 разоў!

Аб магчымасцях савецкай танкавай прамысловасці кажа і такі факт. У канцы лістапада 1942 года ў канструктарскім бюро Чэлябінскага Кіраўскага завода пачалася распрацоўка цяжкай САУ са 152-мм гарматай-гаўбіцай, а ўжо 25 студзеня 1943 года быў сабраны першы доследны ўзор СУ-152.

Тут варта падкрэсліць, што з красавіка 1943 года часці самаходнай артылерыі перайшлі ў падпарадкаванне камандуючага бранятанкавымі і механізаванымі войскамі, што забяспечыла эфектыўнае ўзаемадзеянне танкаў і САУ, спрасціла тэхнічнае абслугоўванне і рамонт.

У 1944 годзе ў савецкіх танкавых часцях з’явіўся танк ІС-2 са 122-міліметровай гарматай, снарад якой мог паражаць усе тыпы нямецкіх танкаў, якія з’явіліся ў той перыяд, прычым на гранічных далёкасцях. На выпрабаваннях пад Масквой ІС-2 пабіў нямецкую «пантэру» з адлегласці 1,5 кіламетра, снарад прабіў не толькі лабавую браню, але, не згубіўшы сваёй энергіі, прашыў усе ўнутранасці, адарваўшы кармавы ліст брані ...

Адным з дасягненняў савецкага ваеннага майсэрства ў гады вайны з’явілася ўмелае прымяненне ў баі танкавых і механізаваных аб’яднанняў і злучэнняў, якія дзейнічалі ў складзе эшалонаў развіцця поспеху (рухомых груп). Дзеянні эшалонаў развіцця поспеху франтоў характарызаваліся высокай дынамічнасцю, манеўранасцю, частымі зменамі напрамкаў удараў і задач.

Менавіта рухомыя групы сталі правобразам аператыўных манеўраных груп, прызначаных для хуткага нарошчвання сілы ўдару і вядзення аператыўных рэйдавых дзеянняў у адрыве ад галоўных сіл у 70-я – 80-я гады мінулага стагоддзя.

Пасляваенная гісторыя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі – таксама прыклад самаахвярнага служэння Айчыне.

Танкавая акруга лічылася адной з самых магутных ва Узброеных Сілах СССР, аснашчалася найноўшым узбраеннем і тэхнікай. У ліку першых у пачатку 60-х гадоў войскі акругі былі аснашчаны новымі баявымі машынамі пяхоты і бронетранспарцёрамі. Менавіта ў Беларускай ваеннай акрузе адпрацоўваліся найноўшыя формы і спосабы кіраўніцтва войскамі ў баі, актыўна ўдасканальвалася арганізацыя палявой вывучкі і тактычнай падрыхтоўкі.

Воіны-танкісты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь годна працягваюць баявыя традыцыі сваіх папярэднікаў у зусім новых умовах.

Танкавыя войскі сучаснай беларускай арміі прадстаўлены танкавымі ротамі механізаваных батальёнаў і танкавымі батальёнамі ў складзе асобных механізаваных брыгад, якія здольны выконваць баявыя задачы як самастойна, так і ва ўзаемадзеянні з воінскімі часцямі і падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў.

Ва Узброеных Сілах функцыянуе шматузроўневая сістэма танкатэхнічнага забеспячэння, якая дазваляе своечасова ўкамплектоўваць злучэнні і воінскія часці бранятанкавым узбраеннем і тэхнікай, арганізоўваць іх правільную эксплуатацыю і забяспечваць своечасовы і якасны рамонт.

Створана таксама ўласная нацыянальная сістэма падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў і малодшых спецыялістаў. Падрыхтоўка камандзіраў танкавых падраздзяленняў ажыццяўляецца на агульнавайсковым факультэце Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў танкатэхнічнага забеспячэння – на ваенным факультэце БНТУ. Камандзіраў танкаў, наводчыкаў гармат і механікаў-вадзіцеляў, а таксама малодшых спецыялістаў па рамонце бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі рыхтуюць адпаведныя школы падрыхтоўкі спецыялістаў 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.

У цяперашні час прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь актыўна ўдзельнічаюць у распрацоўцы новых, а таксама рамонце і мадэрнізацыі існуючых узораў бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі.

Актыўная работа праводзіцца ва ўзаемадзеянні з ААТ «Пеленг» у частцы вытворчасці і пастаўкі сучасных прыцэлаў для сістэмы кіравання агнём танкаў Т-72Б.

ААТ «140 рамонтны завод» асвоіла капітальны рамонт усіх наменклатур бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі, якія стаяць на ўзбраенні Узброеных Сіл, і здольна правесці іх мадэрнізацыю.

Прымяненне новых распрацовак, накіраваных на павышэнне агнявой моцы, абароненасці, рухомасці і каманднай кіруемасці, дазваляе мець у складзе злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь узоры бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі, якія адказваюць сучасным патрабаванням і не ўступаюць аналагічным узорам замежных дзяржаў.

Вынікам усёй гэтай шматбаковай дзейнасці з’яўляецца паспяховае рашэнне асабовым складам танкавых падраздзяленняў задач па прызначэнні, у тым ліку ў ходзе вучэнняў рознага ўзроўню.