Беларускія дэсантнікі прымуць удзел у сумесным тактычным вучэнні «Славянскае братэрства - 2015»

Беларускія дэсантнікі прымуць удзел у сумесным тактычным вучэнні «Славянскае братэрства - 2015»

З 2 па 5 верасня на ваенным палігоне «Раеўскі» пад Наварасійскам (Расійская Федэрацыя) пройдзе сумеснае расійска-беларуска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства - 2015».

Ад Рэспублікі Беларусь у вучэнні прымуць удзел дзве мабільныя роты 317-га асобнага гвардзейскага мабільнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, усяго каля 200 ваеннаслужачых і больш за 20 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Адной з галоўных мэтаў вучэння ставіцца арганізаваць узаемадзеянне па пытаннях далейшай сумеснай падрыхтоўкі і правядзенне тактычных вучэнняў, а таксама адпрацаваць сумесныя дзеянні падраздзяленняў узброеных сіл Беларусі, Расіі і Сербіі ў ходзе вырашэння задач па прызначэнню.

Мерапрыемства пройдзе з практычным дэсантаванне і баявой стральбой.