Метадычны збор па арганізацыі дапрызыўнай падрыхтоўкі

Метадычны збор па арганізацыі дапрызыўнай падрыхтоўкі

18 кастрычніка на базе 38 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл прайшоў метадычны збор па арганізацыі дапрызыўнай падрыхтоўкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Да занятку прыцягваліся службовыя асобы ўпраўленняў адукацыі аблвыканкамаў і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, якія адказваюць за дапрызыўную падрыхтоўку, а таксама кіраўнікі цэнтраў і настаўнікі дапрызыўнай падрыхтоўкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Удзельнікі збору вывучылі сучасныя патрабаванні да падрыхтоўкі юнакоў да службы ва Узброеных Сілах, выпрацавалі адзіныя падыходы да методыкі навучання дапрызыўнай падрыхтоўкі.
У ходзе збору ўдзельнікі азнаёміліся з магчымасцямі і парадкам выкарыстання вучэбна-трэніровачных, трэнажорных сродкаў у навучальным працэсе, абмяняліся вопытам па асноўных напрамках удасканалення дапрызыўнай падрыхтоўкі ў навучальных установах агульнай сярэдняй адукацыі.
Прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый правялі паказ узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама паказныя заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі.