- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У перыяд з 24 ліпеня па 1 жніўня 2015 года ў Маскве адбыліся першыя ваенна-спартыўныя гульні дружалюбных армій дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прысвечаныя 70 гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў.
Спартыўная дэлегацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена 56 ваеннаслужачымі, якія прынялі ўдзел у спаборніцтвах па васьмі відах спорту (армейскі рукапашны бой, ваеннае пяцібор’е, гіравы спорт, дзюдо, ваеннае мнагабор’е, летняе афіцэрскае трохбор’е, стральба са штатнай зброі, «камандзірскія старты»).
За шэсць дзён спаборніцтва было разыграна 85 камплектаў медалёў па 10 відах спорту.
Беларуская зборная заняла другое месца і заваявала сем залатых, 18 сярэбраных і 13 бронзавых медалёў.
Залатыя медалі ва ўпартай барацьбе заваявалі: старшы лейтэнант Максім Грабянчук, маёр Валерый Радкевіч, лейтэнант Аляксандр Васілеўскі, сяржант Любамір Старавойтаў, сяржант Мікалай Матанін, маёр Андрэй Маркевіч, прапаршчык Павел Міхнюк.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 300 ваеннаслужачых з шасці краін.