- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
2 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, зацверджаны Указам Прэзідэнта ад 30 ліпеня 2010 г. № 397.
Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх злучэннях і воінскіх часцях сіл спецыяльных аперацый. У дадзеных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл.
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу, пройдуць у Мінску, Брэсце, Віцебску, Мар’інай Горцы. У праграме мерапрыемстваў – паказальныя выступленні па рукапашным баі; рэканструкцыі баявых дзеянняў злучэнняў і воінскіх часцей Вялікай Айчыннай вайны; паказ узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі; святочныя канцэрты калектываў мастацкай самадзейнасці.
У Мінску ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю з дня ўтварэння Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл СССР і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пройдуць 1 жніўня з 11.00 да 15.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і парку Перамогі па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 8.
У праграме мерапрыемстваў:
— ускладанне кветак да стэлы «Мінск – горад-герой»;
— адкрыццё выстаўкі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны «85 гадоў на абароне Айчыны»;
— агляд тэхнікі і ўзбраення, якія стаяць на ўзбраенні ў сілах спецыяльных аперацый;
— паказальныя выступленні ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл па рукапашным баі, а таксама скачкі з парашутам, дзеянні вадалазаў, фарсіраванне воднай перашкоды на бронетранспарцёрах БТР-80 і многае іншае.
Па заканчэнні мерапрыемстваў адбудзецца канцэрт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл і творчых калектываў 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады і 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння.