- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У правядзенні палявых пошукавых работ на тэрыторыі Беларусі ўжо некалькі гадоў запар прымаюць удзел расійскія пошукавікі.
Так у перыяд з 17 чэрвеня па 3 ліпеня 2015 года на тэрыторыі Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў Магілёўскай вобласці прайшла сумесная ваенна-патрыятычная акцыя асабовага складу 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна і членаў ваенна-патрыятычнага клуба «Рассвет» горада Арзамаса Ніжагародскай вобласці.
Раскопкі праводзіліся на 6 пошукавых аб’ектах – у месцах, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны праходзілі баі сфарміраваных у Горкаўскай вобласці 137-й і 160-й стралковых дывізій.
У выніку сумеснай работы эксгумаваны і перапахаваны астанкі 11 ваеннаслужачых Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, знойдзены 1 медальён і шэраг іншых знаходак.
Урачыстае перапахаванне астанкаў загінуўшых у брацкую магілу ў горадзе Чавусы адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – 2 ліпеня.
9 ліпеня пачалася яшчэ адна сумесная беларуска-расійская акцыя, для ўдзелу ў якой у Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці прыбыў зводны пошукавы атрад Пензенскай вобласці.
Сумесна з асабовым складам 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна члены атрада правядуць раскопкі на месцах баёў 61-й стралковай дывізіі, якая была сфарміравана ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Пензенскай вобласці.
Сумесная ваенна-патрыятычная акцыя пройдзе на пяці пошукавых аб’ектах і завершыцца 19 ліпеня 2015 года.