Завяршылася беларуска-кітайскае антытэрарыстычнае вучэнне

Завяршылася беларуска-кітайскае антытэрарыстычнае вучэнне

Сёння ваеннаслужачыя спецыяльнай паветрана-дэсантнай роты Паветрана-дэсантных войскаў Ваенна-паветраных сілаў Народна-вызваленчай арміі Кітая, якія прымалі ўдзел у сумесным беларуска-кітайскім антытэрарыстычным вучэнні (трэніроўцы) «Імклівы арол – 2015» адправіліся да месца пастаяннай дыслакацыі.

Мерапрыемства праходзіла пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі з 15 па 26 чэрвеня на палігоне 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады Брэсцкі.

Ад беларускага боку ў вучэнні прымалі ўдзел ваеннаслужачыя мабільнай роты 382-га асобнага мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады

У рамках выканання вучэбна-баявых задач адпрацоўваліся пытанні падрыхтоўкі і вядзення спецыяльных дзеянняў сумесным падраздзяленнем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Народна-вызваленчай арміі Кітая пры выкананні антытэрарыстычных задач.

Правядзенне дадзенага вучэння дазволіла выпрацаваць у асабовага складу высокія баявыя якасці і маральна-псіхалагічную сумяшчальнасць пры дзеяннях у складзе зводных шматнацыянальных падраздзяленняў, а таксама абмяняцца вопытам у арганізацыі і вядзенні спецыяльных дзеянняў пры выкананні антытэрарыстычных задач.

Акрамя таго, кітайскія ваеннаслужачыя азнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай, звычаямі і традыцыямі беларускага народа.