У рамках Дамоўленасці аб дадатковых мерах даверу і бяспекі

У рамках Дамоўленасці паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай аб дадатковых мерах даверу і бяспекі 11 кастрычніка 2012 года інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Латвійскай Рэспублікі.
Мэтай наведвання з'яўляецца ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Латвійскай Рэспублікай дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведвальнай воiнскай часці.