- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
20 мая на базе 72-га гвардзейскага Аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў пройдзе збор з начальнікамі харчовых службаў Узброеных Сіл.
Сярод удзельнікаў – начальнікі харчовай службы ВПС і войскаў СПА, Заходняга і Паўночна-заходняга аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, транспартных войскаў, злучэнняў і воінскіх часцей, устаноў і арганізацый, а таксама выкладчыкі адпаведнай спецыялізацыі «Харчовае забеспячэнне» ваенных навучальных устаноў.
Мерапрыемства пройдзе пад кіраўніцтвам начальніка харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўніка Аляксандра Гардзюніна.
У ходзе збору будуць абмеркаваны патрабаванні, якія прад’яўляюцца да харчавання па Дасце і ТУ, парадак прыёму і захоўвання прадуктаў харчавання, а таксама арганізацыі і правядзення нарыхтовак агародніны і садавіны ў 2015 годзе.