30 гадоў з дня ўтварэння

30 гадоў з дня ўтварэння

16 і 17 мая ў 5 асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя трыццатай гадавіне з дня ўтварэння 334 асобнага атрада спецыяльнага прызначэння.

Праграма святочных мерапрыемстваў уключае ў сябе:

асвячэнне капліцы ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца;

закладка капсул з зямлёй з магіл загінуўшых воінаў 334 асобнага атрада спецыяльнага прызначэння ў зоркі на алеі памяці, ускладанне гірлянды і вянкоў да Мемарыяла воінам 334 асобнага атрада спецыяльнага прызначэння, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў ДРА;

паказальныя выступленні воінаў разведчыкаў па пераадоленні паласы разведчыка, рукапашным баі, паказ экіпіроўкі, рыштунку, узбраення і тэхнікі;

малебен-паніхіда па загінуўшых воінах 334 асобнага атрада спецыяльнага прызначэння ў касцёле св. князя Аляксандра Неўскага;

ускладанне вянкоў і жалобнай стужкі на востраве Смутку і памяці ў г. Мінску;

ускладанне і памятны мітынг ля магілы загінулага воіна Сяргея Ішчанкі на Паўночных могілках г. Мінска.

Гісторыя атрада неразрыўна звязана з удзелам у выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння быў сфарміраваны 13 студзеня 1985 года згодна з дырэктывай Генеральнага штаба УС СССР ад 7 снежня 1984 года на базе 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння.

У перыяд з 8 студзеня 1985 года па 13 студзеня 1985 года атрад быў перададзены ў склад войскаў Туркестанскай ваеннай акругі. У перыяд з 11 сакавіка 1985 года па 14 сакавіка 1985 года ўключаны ў склад войскаў 40-й агульнавайсковай арміі. У перыяд з 17 па 29 сакавіка, здзейсніўшы камбінаваны марш па маршруце Чырчык-Тэрмез-Хайратон-Пулі-Хумры-Джабаль-Усарадж-Кабул-Джалалабад-Асадабад, прыбыў да новага месца дыслакацыі.

З 17 сакавіка 1985 года па 15 мая 1988 года атрад прымаў удзел у баявых дзеяннях. Здзейсніў больш за 250 баявых выхадаў. Ім былі знішчаны 2851 мяцежнік, 29 кулямётаў ДШК, 4 зенітныя ўстаноўкі, 10 мінамётаў, 8 аўтамабіляў, 4 каравана, 15 СТКРСаў, а таксама захоплены 127 мяцежнікаў, 17 кулямётаў ДШК, 6 зенітных установак, 5 мінамётаў, 1 аўтамабіль і іншае ўзбраенне, 4 караваны са зброяй.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, многія ваеннаслужачыя атрада былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі: Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза – 1 чалавек, Ордэнам Леніна – 1, ордэнам Чырвонага Сцяга – 15, ордэнам «Чырвонай Зоркі» – 228, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» розных ступеняў – 9 чалавек. Медалямі «За адвагу» – 304 чалавека, «За баявыя заслугі» – 159 чалавек.