- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Учора на палігоне Брэсцкі стартаваў 4-ы адкрыты чэмпіянат Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па парашутным шматбор’і. Усяго ў ім прымаюць удзел чатыры каманды з саставу воінскіх часцей сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл нашай краіны.
У рамках чэмпіянату ўдзельнікам трэба будзе здзейсніць дэсантаванне з вышыні ў 1400 метраў, правесці арыентаванне ў паветры і прызямліцца максімальна дакладна на пункце збору парашутыстаў. Адразу пасля выканання парашутных скачкоў удзельнікаў чэмпіянату чакае марш-кідок на 1 кіламетр у поўнай экіпіроўцы, стральба са штатнай зброі і плаванне са зброяй у абмундзіраванні на сто метраў.