- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Працягваецца падрыхтоўка да параду войскаў Мінскага гарнізона ў азнаменаванне 70-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Экіпажы паветраных судоў завяршылі трэніроўкі на базе сваіх воінскіх часцей. Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазіравана на аэрадром Мачулішчы.
Таксама сёння на аэрадром Мачулішчы прызямліліся бамбардзіроўшчыкі Су-34 з 47-га змешанага авіяцыйнага палка 105 змешанай авіяцыйнай дывізіі 1 камандавання ВПС і СПА Заходняй ваеннай акругі Расійскай Федэрацыі. Інжынерна-тэхнічны склад, які абслугоўвае гэтыя самалёты, прыбыў на ваенна-транспартным самалёце Іл-76.
Да параду будуць праведзены некалькі трэніровак, падчас якіх пілоты адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння ў складзе паветранага эшалона.