Сумесную акцыю «Дзякуй ветэранам за Перамогу» правядуць ваенныя СМІ ў музеі Вялікай Айчыннай вайны

Сумесную акцыю «Дзякуй ветэранам за Перамогу» правядуць ваенныя СМІ ў музеі Вялікай Айчыннай вайны

1 і 2 мая 2015 года, напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі, у холе музея Вялікай Айчыннай вайны пройдзе сумесная патрыятычная акцыя Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, музея, тэлекампаніі «ВаенТБ» і ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр» – «Дзякуй ветэранам за Перамогу».

Акцыя праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі Беларусі, інфармацыйнага агенцтва «БелТА», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», інфармацыйнага партала «Tut.by», кампаніі «Свет танкаў».

Кожны жадаючы, з ліку наведвальнікаў музея, зможа запісаць свой зварот да ветэранаў Вялікай Айчыннай са словамі падзякі за гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гады вайны, за мір, магчымасць спакойна жыць, вучыцца і працаваць на роднай зямлі. Тут жа супрацоўнікі тэлекампаніі «ВаенТБ» змантуюць зняты матэрыял, а прадстаўнікі ВІА «Ваяр» размесцяць усе звароты ў сетцы Інтэрнэт на медыясэрвісе youtube, на старонках сайтаў-партнёраў акцыі, а таксама ў сацыяльных сетках. Гатовыя ролікі ўсе жадаючыя прама ў музеі змогуць размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

З найбольш яркіх момантаў акцыі будзе змантаваны і размешчаны ў сетцы Інтэрнэт агульны тэматычны ролік.