- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 8 па 17 кастрычніка 2012 года на палігонах "Iлiйскi", "Шaшкала", "Бераг" (Рэспубліка Казахстан) пройдуць сумесныя міратворчыя вучэннi "Непарушнае брацтва - 2012" з міратворчымі кантынгентамі дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Ад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у вучэнні прыме ўдзел міратворчы ўзвод міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
У ходзе вучэнняў будуць адпрацаваны пытанні, звязаныя з раз'яднаннем канфліктуючых бакоў, кантролем умоў перамір'я, суправаджэннем гуманітарных грузаў і адбiццем тэрарыстычных нападаў на калоны.
Усяго ў вучэннях АДКБ "Непарушнае брацтва - 2012" будуць удзельнічаць больш за тысячу ваеннаслужачых ад узброеных сіл Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана.