Узброеныя Сілы прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Узброеныя Сілы прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць рэспубліканскі суботнік і Узброеныя Сілы Беларусі прынялі ў ім актыўны ўдзел.

Усяго ў ходзе рэспубліканскага суботніка прыведзены ў парадак тэрыторыі ваенных гарадкоў і прылеглая да іх мясцовасць, а таксама каля 400 мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў, абеліскаў і брацкіх магіл.

Афіцэрамі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл праведзены работы па добраўпарадкаванні гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна».