- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У перыяд з 14 па 16 красавіка пад кіраўніцтвам камандзіра 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл на палігоне Брэсцкі пройдзе батальённае тактычнае вучэнне мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, у якім прымуць удзел ваеннаслужачыя парашутна-дэсантнай роты 104-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Тэма вучэння: «Падрыхтоўка і вядзенне ўзмоцненым мабільным батальёнам контрдыверсійных дзеянняў па пошуку, блакіраванні і знішчэнні дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка".
У практычных дзеяннях будзе задзейнічана больш за 400 ваеннаслужачых, звыш 50 адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі.
Батальённае тактычнае вучэнне пройдзе ў тры этапы.
У ходзе мерапрыемства беларускія і расійскія дэсантнікі адпрацуюць пытанні сумесных дзеянняў паветранага дэсанту па пошуку, захопу і знішчэнні ўмоўнага праціўніка.
Вучэнне адбудзецца ва ўзаемадзеянні з авіяцыяй, практычным дэсантаваннем асабовага складу парашутным і пасадачным спосабам з верталётаў МІ-8, вядзенне паветрана-аглядных дзеянняў. Пагрузка ў верталёты і ўзлёт асабовага складу будуць ажыццяўляцца з палявой узлётнай пляцоўкі.
Пасля прыбыцця ў назначаныя раёны дэсантнікам неабходна адпрацаваць практычныя задачы ў цяжкапраходнай мясцовасці, узяцце пад ахову сіламі парашутна-дэсантнай роты Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі пераправы праз водную перашкоду.
Для выключэння шаблоннасці ў дзеяннях навучэнцаў прадугледжана хуткая дынаміка змены абстаноўкі. Больш за 30% вучэння спланаваны да правядзення ў начны час, з абавязковым правядзеннем працяглых маршаў (не менш за 100 км) на штатнай тэхніцы, з пераадоленнем рознага віду перашкод.
У ходзе вучэння будуць апрабаваны пытанні кіравання вядзеннем контрдыверсійных дзеянняў сіламі батальёна ў перспектыўнай арганізацыйна-штатнай структуры, у якую ўваходзяць авіяцыйны складальнік (беспілотныя авіяцыйныя комплексы, верталёты непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі), пошукава-вышуковыя сабакі, а ў святле гэтага і новыя падыходы да тактыкі дзеянняў мабільных воінскіх часцей і падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый сумесна з воінскімі кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў-удзельніц АДКБ.
Пры гэтым акцэнтуецца ўвага на ўмелае прымяненне камандзірамі верталётаў непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі, падраздзяленняў разведкі, пошукава-вышуковых сабак.
Мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі з удзелам падраздзяленняў сіл спецыяльных Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Паветрана-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі сталі ўжо традыцыйнымі і праводзяцца штогод.
Правядзенне дадзеных вучэнняў дасць магчымасць устанавіць адзіныя погляды на методыку падрыхтоўкі і правядзення сумесных тактычных вучэнняў, вызначыць найбольш эфектыўныя і мэтазгодныя метады работы камандзіраў і штабоў, формы і спосабы дзеянняў пры выкананні задач па прызначэнню.